ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыі)
3. Атэстацыя педагагічных работнікаў – гэта вывучэнне і ацэнка іх прафесійнага ўзроўню, дзелавых і асабістых якасцей, вынікаў педагагічнай дзейнасці па фарміраванню ведаў, уменняў, навыкаў, інтэлектуальнага, маральнага, творчага і фізічнага развіцця навучэнцаў пры рэалізацыі зместу адукацыйных праграм дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесіянальна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, спецыяльнай,дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, праграм выхавання, ажыццяўленні навукова-метадычнага забеспячэння.
Асноўнымi прынцыпамi атэстацыi педагагічных работнікаў з’яўляюцца калегiяльнасць, сiстэмнасць, цэласнасць экспертных ацэнак.
18. Абавязковымі ўмовамі допуску педагагічнага работніка да атэстацыі на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі з’яўляюцца:
адпаведнасць атрыманай адукацыі квалiфiкацыйным патрабаванням;
наяўнасць стажу працы (акрамя выпадку, які прадугледжаны пунктам 20 дадзенай Інструкцыі) у адпаведнасці з часткамі першай–чацвёртай пункта 19 дадзенай Інструкцыі;
засваенне зместу адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі кіраўніцкіх работнікаў і спецыялістаў у тэрміны, прадугледжаныя заканадаўствам.
19. Прэтэндаваць на прысваенне другой квалiфiкацыйнай катэгорыі могуць педагагiчныя работнiкi (акрамя майстроў вытворчага навучання ўстаноў адукацыі), якія маюць стаж працы на пасадзе, па якой атэстуюцца (далей, калі не ўстаноўлена іншае, – стаж працы), два гады, першай, вышэйшай, а таксама квалiфiкацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» – тры гады з дня прысваення папярэдняй квалiфiкацыйнай катэгорыi. У гэты стаж улічваецца час працы на пасадах, якія былі перайменаваны ва ўстаноўленым парадку.
Майстры вытворчага навучання ўстаноў адукацыі дапускаюцца да атэстацыі з улікам стажу працы, які вызначаны квалiфiкацыйнымі патрабаваннямі.
20. Пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі маюць права прэтэндаваць незалежна ад стажу працы ў якасці педагагічных работнікаў, які вызначаны часткай першай пункта 19 дадзенай Інструкцыі (толькі па адной пасадзе), на прысваенне той жа квалiфiкацыйнай катэгорыi, якая iм была прысвоена раней, наступныя педагагiчныя работнiкi:
настаўнiкi-дэфектолагi, метадысты, педагогi-арганiзатары, педагогi сацыяльныя, педагогi-псiхолагi, выхавальнiкi, акампанiятары, канцэртмайстры, майстры вытворчага навучання ўстановы адукацыі, калі ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадзе настаўніка ці выкладчыка;
настаўнiкi цi выкладчыкі, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах выкладчыка ці настаўніка, настаўнiка-дэфектолага, майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыі (пры абавязковай наяўнасцi вышэйшай адукацыі па профілях адукацыі «Педагогіка», «Педагогіка. Прафесіянальная адукацыя» або вышэйшай адукацыі і перападрыхтоўкі па профілях адукацыі «Педагогіка», «Педагогіка. Прафесіянальная адукацыя»);
настаўнікі, калі ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадзе выкладчыка;
выкладчыкі, калі ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадзе настаўніка;
выхавальнiкi, метадысты, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадзе майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыі;
выхавальнiкi-метадысты, метадысты, выхавальнiкi, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўніка ці выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка дашкольнай адукацыі, педагога сацыяльнага, педагога-псіхолага, педагога-арганізатара, педагога дадатковай адукацыі, майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыі;
выхавальнікі дашкольнай адукацыі, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка, метадыста, выхавальніка-метадыста, педагога сацыяльнага, педагога-псiхолага, педагога-арганізатара;
педагогi-псiхолагi, педагогi сацыяльныя, педагогі-арганізатары, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах выхавальнiка дашкольнай адукацыі, выхавальніка;
педагогі-арганізатары, калі ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах культарганізатара, выхавальніка, педагога-псіхолага, педагога сацыяльнага;
музычныя кіраўнікі, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, выхавальніка дашкольнай адукацыі, акампаніятара, культарганізатара, канцэртмайстра, педагога дадатковай адукацыі;
педагогі дадатковай адукацыі, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, выхавальніка, выхавальніка дашкольнай адукацыі, музычнага кіраўніка, кіраўніка фізічнага выхавання, майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыі, культарганізатара, метадыста, акампаніятара, педагога-арганізатара;
акампанiятары, канцэртмайстры, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, музычнага кiраўнiка, педагога дадатковай адукацыі;
кiраўнiкi фiзiчнага выхавання, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, выхавальнiка дашкольнай адукацыі, педагога дадатковай адукацыі, педагога-арганізатара;
настаўнікі-дэфектолагі, педагогі сацыяльныя, педагогі-арганізатары, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадзе метадыста;
педагогі сацыяльныя, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах педагога-псіхолага, педагога-арганізатара, педагога дадатковай адукацыі;
выхавальнiкi, педагогі сацыяльныя, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах культарганізатара.
Пры праходжаннi атэстацыi ў выпадках, прадугледжаных часткай першай дадзенага пункта, педагагiчныя работнiкi, якiя прэтэндуюць на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, квалiфiкацыйны экзамен не здаюць.
23. Арганізацыйная работа па падрыхтоўцы да атэстацыі ажыццяўляецца асобай, упаўнаважанай кіраўніком арганізацыі сістэмы адукацыі, з удзелам членаў атэстацыйнай камісіі і ўключае наступныя этапы:
вывучэнне педагагічнай дзейнасці атэстуемага (у тым ліку за апошнія два гады – асобы, якая прэтэндуе на прысваенне другой кваліфікацыйнай катэгорыі, за апошнія тры гады – асобы, якая прэтэндуе на прысваенне першай або вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст», і за апошнія пяць гадоў – асобы, якая праходзіць абавязковую атэстацыю);
падрыхтоўку аналітычнай інфармацыі, якая змяшчае вынікі вывучэння педагагічнай дзейнасці атэстуемага за перыяд, вызначаны ў абзацы другім дадзенай часткі, а таксама падрабязныя звесткі аб праходжанні папярэдняй атэстацыі і прынятым рашэнні;
састаўленне характарыстыкі педагагічнага работніка (далей – характарыстыка), якая змяшчае ацэнку яго прафесійных, дзелавых і асабістых якасцей.
Характарыстыка ўзгадняецца з адпаведным прафсаюзным камітэтам (пры яго наяўнасці). Аналітычная інфармацыя і характарыстыка (далей – атэстацыйныя матэрыялы) падпісваюцца кіраўніком арганізацыі сістэмы адукацыі, ІП.
Атэстуемы павінен быць азнаёмлены з характарыстыкай не пазней чым за тыдзень, а ў выпадку праходжання атэстацыі ў атэстацыйнай камiсiі аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа – не пазней чым за два тыдні да пачатку атэстацыйнай гутаркі.
Атэстацыйныя матэрыялы педагагічнага работніка, які праходзіць атэстацыю ў атэстацыйнай камiсiі аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, накіроўваюцца ў камісію не пазней чым за 10 дзён да пачатку атэстацыі.
Тэрмін падрыхтоўкі атэстацыйных матэрыялаў не павінен перавышаць двух месяцаў з даты:
азнаямлення педагагічнага работніка з загадам аб правядзенні атэстацыі – у дачыненні да педагагічнага работніка, які праходзіць атэстацыю на прысваенне другой або першай кваліфікацыйнай катэгорыі;
выдачы педагагічнаму работніку выпіскі з пратакола аб здачы квалiфiкацыйнага экзамену – у дачыненні да педагагічнага работніка, які праходзіць атэстацыю на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі (кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст») або пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі (кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст»).
Тэрмін падрыхтоўкі атэстацыйных матэрыялаў (тры месяцы) у дачыненні да педагагічнага работніка, які праходзіць атэстацыю на пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі ў выпадках, прадугледжаных часткай пятай пункта 5 дадзенай Інструкцыі, адлічваецца ад даты, калі інфармацыю аб абавязковай атэстацыі давялі да ведама атэстуемага.
24. Атэстацыя на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі праводзіцца ў форме:
атэстацыйнай гутаркi – для прэтэндэнтаў на прысваенне другой і першай кваліфікацыйных катэгорый;
квалiфiкацыйнага экзамену і атэстацыйнай гутаркi – для прэтэндэнтаў на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст».
25. Абавязковая атэстацыя на пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» праводзіцца ў форме кваліфікацыйнага экзамену і атэстацыйнай гутаркі. Кваліфікацыйны экзамен праводзіцца, як правіла, у перыяд засваення зместу адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў.
26. Абавязковая атэстацыя на пацвярджэнне другой (першай) кваліфікацыйнай катэгорыі праводзіцца ў форме атэстацыйнай гутаркi.
27. Квалiфiкацыйны экзамен папярэднiчае атэстацыйнай гутарцы.
28. Вынікі кваліфікацыйнага экзамену ацэньваюцца адзнакамі «здаў» або «не здаў».
29. У выпадку, калi атэстуемы па выніках кваліфікацыйнага экзамену пры праходжанні атэстацыі на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі (квалiфiкацыйнай катэгорыі«настаўнік-метадыст») атрымаў адзнаку «здаў», але атэстацыйная камісія не прыняла рашэнне аб прысваенні яму кваліфікацыйнай катэгорыі, ён мае права прайсцi атэстацыю ў форме атэстацыйнай гутаркі на працягу трох гадоў з даты здачы кваліфікацыйнага экзамену.
У выпадку, калi атэстуемы па выніках кваліфікацыйнага экзамену пры праходжанні атэстацыі на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыі (квалiфiкацыйнай катэгорыі«настаўнік-метадыст») атрымаў адзнаку «не здаў», далейшая яго атэстацыя не праводзiцца.
У выпадку, калi атэстуемы па выніках кваліфікацыйнага экзамену пры праходжанні атэстацыі на пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі (кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст») атрымаў адзнаку «здаў», але атэстацыйная камісія не пацвердзіла яму кваліфікацыйную катэгорыю, або атэстуемы па выніках кваліфікацыйнага экзамену пры праходжанні такой атэстацыі атрымаў адзнаку «не здаў», кваліфікацыйная катэгорыя яму зніжаецца.
раскрыть » / « свернуть